Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня зноў на Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшла моладзь з партрэтамі Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі.

Падыходзілі маладыя людзі групамі па 5-6 чалавек, разгарнулі бел-чырвона-белыя і эўрапейскія сьцягі, расьцяжкі, партрэты палітвязьняў.

Супрацоўнікі міліцыі, як заўсёды, праз мэгафоны папярэджвалі, што акцыя незаконная, пагражалі маладым людзям адміністрацыйнай адказнасьцю. Моладзь выгуквала лёзунгі “Свабоду палітвязьням”, “Жыве Беларусь!”.

Апрача моладзі былі заўважаныя лідэр АГП Анатоль Лябедзька, актывісты Зьміцер Бародка, Максім Вінярскі.

Па праспэкце міма пікетоўцаў праяжджалі машыны з прымацаванымі партрэтамі Юрыя Захаранкі.

Моладзь плянуе прыйсьці і заўтра. 7 траўня — ў гадавіну зьнікненьня Юрыя Захаранкі — будзе арганізаваны “ланцуг неабыякавых людзей”, які далучыцца да акцыі ў падтрымку прадпрымальнікаў.


Сярод удзельнікаў — Анатоль Лябедзька


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG