Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Галаванаў сустрэўся зь Севярынцам


Павал Севярынец
Павал Севярынец

6-га траўня лідэраў незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца і Дзяніса Садоўскага прынялі міністар юстыцыі Віктар Галаванаў і кіраўнік управы міністэрства Алег Сьліжэўскі. Павал Севярынец распавёў “Свабодзе”.


“Мы абмеркавалі праблему нерэгістрацыі нашай партыі. 15-га красавіка нам адмовілі ў рэгістрацыі, а празь дзень паведамілі, што прыпынілі нерэгістрацыю. Што гэта азначае, мы і высьвятлялі. І пэўнага адказу зноў не атрымалі. Нам сказалі, што вядзецца праверка. Падставай для праверкі ёсьць ананімны ліст, у якім нібыта сябры партыі паведамілі пра тое, як праходзіў наш устаноўчы сход, і абураліся дзеяньнямі Мін’юсту. Дзіўна, але нам ад сяброў партыі пра гэты ліст не было вядома. Кіраўнікі Мін’юсту абяцалі да 13 траўня паведаміць пра вынікі гэтай праверкі. Таксама мы перадалі спадару міністру Галаванаву звароты нашых калегаў, хрысьціянскіх дэмакратаў з краін былога Саюзу — Украіны, Малдовы, Латвіі, Грузіі, Армэніі і Эстоніі. Яны заклікаюць беларускі Мін’юст зрабіць усё паводле закону і зарэгістраваць нашу партыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG