Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле сустаршыні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Аляксея Шэіна, Міністэрства юстыцыі “прыпыніла” сваё папярэдняе рашэньне пра нерэгістрацыю гэтай партыі. Нагадаем, статутны зьезд партыі БХД адбыўся 21-га лютага. У Мінюст былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў адпаведнасьці з законам, але 14 красавіка зь Міністэрства прыйшоў адмоўны адказ. Што паўплывала на новае рашэньне?

Аляксей Шэін: “Са словаў прадстаўніка Мінюсту Яўгена Какушы, які якраз займаўся пытаньнямі рэгістрацыі БХД, было прыпыненае рашэньне пра нерэгістрацыю БХД. Пра гэта спадар Какуша паведаміў мне, патэлефанаваў за 5 хвілін да канца працоўнага дня. Чыноўнік спаслаўся на шматлікія звароты заснавальнікаў, аднак не ўдакладніў, якія гэта звароты. Мы на руках ня маем ніякіх дакумэнтаў, якія б пацьвярджалі гэтыя словы.

Заўтра зьбіраемся ісьці ў Мінюст на сустрэчу і размаўляць пра тое, што гэта азначае. Бо, наколькі нам вядома, бывае толькі тры варыянты адказу Мінюста ў падобнай справе: зарэгістраваць, адмовіць і даць час на выпраўленьне нейкіх дакумэнтаў. Але рашэньне пра “прыпыненьне адмовы ў рэгістрацыі” ня ўпісваецца ні ў адзін з гэтых варыянтаў.

Мы пакуль тлумачым гэта тым, што заўтра адбываецца сустрэча прадстаўнікоў апазыцыі са спадаром Карлам Шварцэнбэргам, міністрам замежных спраў Чэхіі, які прыехаў у Менск. Магчыма, у сувязі з гэтым візытам і прынятае такое рашэньне. А што будзе далей, паглядзім“.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG