Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўка можа стаць бестэрміновай


Адзін з&nbsp;ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія знаходзяцца пад сьледзтвам, <strong>Мікалай Аўтуховіч</strong> трымае галадоўку пратэсту за&nbsp;кратамі з&nbsp;16&nbsp;красавіка.

Адзін з&nbsp;ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія знаходзяцца пад сьледзтвам, <strong>Мікалай Аўтуховіч</strong> трымае галадоўку пратэсту за&nbsp;кратамі з&nbsp;16&nbsp;красавіка.

Галадоўку на&nbsp;знак салідарнасьці з&nbsp;ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам пачалі сёньня прадстаўнікі беларускай апазыцыі.

Першымі ва ўправе БНФ акцыю падтрымкі пачалі чальцы “Маладога фронту”: Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Андрусь Цянюта і Мікола Дземідзенка. Да іх далучыўся і старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

Наста Палажанка кажа: акцыя будзе бестэрміновай, пакуль патрабаваньні сёньняшніх палітвязьняў ня будуць выкананыя. А свой удзел у галадоўцы дзяўчына тлумачыць так:

Наста Палажанка
“Я б хацела зьвярнуцца да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Няхай ён не сумняецца — у Беларусі ёсьць тыя людзі, якія не забыліся і не забудуцца на годнасьць і салідарнасьць. Тыя людзі, якія гатовыя ахвяраваць жыцьцём за сваю краіну, за сваіх сяброў і за сваіх паплечнікаў. Таму з боку “Маладога фронту” ў гэтай галадоўцы прымаюць удзел Андрэй Цянюта, Мікалай Дземідзенка, Арцём Дубскі і я.

Хачу зазначыць: галадоўка сапраўдная толькі тады, калі ставіш на кон сваё жыцьцё. Мікалаю Аўтуховічу больш нічога не засталося, як у турэмных умовах абвясьціць на знак пратэсту галадоўку. Сапраўды, адчувае сябе ён вельмі кепска. Таму мы, найперш моладзь, разумеем адказнасьць. Тую адказнасьць, дзеля чаго ён жыве, чаму ён хоча ахвяраваць сваё жыцьцё. Гэта — адказнасьць за справядлівасьць. І мы таксама хочам яе ўзяць. Узяць яе на свае плечы“.

Пра свой намер далучыцца да акцыі салідарнасьці ў розны час заявілі сёньня Аляксандар Казулін, Андрэй Кім, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Скрабец, Мікола Статкевіч. Усяго пра намер удзельнічаць у галадоўцы паведамілі ўжо 15 чалавек.

Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч: “Зараз спадар Лукашэнка даводзіць Захаду, што палітзьняволеных у Беларусі няма. Аднак прадпрымальнікі з Ваўкавыску не былі ў палітычных партыях. Іх абвінавачваюць у падпалах, у бандытызьме. І гэта — адзін сыгнал.

А другі сыгнал даецца беларускаму грамадзтву — маўляў, яны ж вашы, вы мелі зь імі дачыненьні. Таму глядзіце на іх лёс і палохайцеся. Мэты дзьве: Захаду — бандыты, нам — бойцеся. І ня думайце, што тут нейкая дэмакратыя, нейкая лібэралізацыя. Гэта — толькі для Эўропы.

Зараз ідзе праверка салідарнасьці. Калі ня будзе праяўлена салідарнасьць з нашага боку, і як рэакцыя на яе — салідарнасьць з боку ўсясьветнай дэмакратычнай супольнасьці, тады зноў пачнецца эскаляцыя рэпрэсіяў”.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Казулін зьвяртае ўвагу на тое, што жыцьцё ваўкавыскіх прадпрымальнікаў знаходзіцца пад пагрозай. І гэтых людзей трэба ратаваць. Тым больш, што яны не патрабуюць нічога асаблівага — ім неабходны толькі справядлівы суд:

Аляксандар Казулін
“Мы павінны разумець: гэта — ня проста галадоўка. Гэта — ахвяраваньне жыцьцём. І калі людзі ахвяруюць жыцьцём, то грамадзтва ня можа маўчаць. І што мы можам зрабіць? Мы можам толькі падтрымаць іх. І таму мы, былыя палітвязьні, і наша моладзь з „Маладога фронту“ і „Эўрапейскай кааліцыі“ прынялі сумеснае рашэньне — абвясьціць галадоўку салідарнасьці”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG