Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі віцэ-маршалак наведаў Горадню


Намесьнік кіраўніка польскага парлямэнту выказаў падтрымку Анжаліцы Борыс і Саюзу палякаў.

Віцэ-маршалак польскага Сэйму Кшыштаф Путра ўчора наведаў Горадню. Ён прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, арганізаваным Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, з нагоды Дня канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

Госьць з Варшавы таксама ўсклаў кветкі да Катынскага крыжу на гарадзенскіх вайсковых могілках на вуліцы Белуша.
Як паведаміў прэсавы сакратар непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Ігар Банцар, Кшыштаф Путра прыяжджаў па асабістым запрашэньні Анжалікі Борыс. Ён размаўляў зь ёю, з моладзьдзю, зь іншымі актывістамі Саюзу палякаў і выказаў ім падтрымку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG