Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень паляка ў Горадні


У гарадзенскім абласным драматычным тэатры выступілі салісты Варшаўскай нацыянальнай опэры. Уваход быў свабодны.

Канцэрт наладзіла Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча з нагоды трох сьвятаў — дня палёніі і палякаў за мяжой, дня польскага сьцяга (абодва адзначаюцца 2 траўня) і дня Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, прынятай 3 траўня 1791 году.

Кароткае слова сказаў генэральны консул Адам Бернатовіч, ён таксама падзякаваў абласным уладам за магчымасьць правесьці мерапрыемства ў нядаўна адрамантаваным тэатры.

У канцэрце выступілі Катажына Трыльнік (сапрана), Малгажата Панько (мэца-сапрана), Рышард Урублеўскі (тэнар) і Робэрт Дымоўскі (бас-барытон). Яны падзякавалі консулу па культуры Марэку Малюхніку, які арганізаваў выступ у Горадні.

На здымку зьлева направа: М.Панько, Р.Дымоўскі, К.Трыльнік, Р.Урублеўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG