Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыю салідарнасьці разагналі й адціснулі да 2-га кальца


А 18-й гадзіне каля 40 актывістаў капмпаніі «Эўрапейская Беларусь», незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт», «Моладзі БНФ», руху «Маладая Беларусь», сталі ў ланцуг салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы.

Яны трымалі партрэты Мікалая Аўтуховіча й патрабавалі вызваленьня яго й іншых палітвязньняў.

Спэцназаўцы адразу выціснулі маладых людзей з Кастрычніцкай плошчы ў бок вуліцы Багдановіча, а адтуль, абкружыўшы, давялі іх уздоўж Сьвіслачы да вуліцы Арлоўскай.

Па дарозе спэцназаўцы жорстка зьбілі некалькі чалавек.

Маладзёнаў фільмавалі апэаратары Міністэрства ўнутраных спраў і спэцслужбаў.

Акцыі на знак салідарнасьці з палітвязьнямі мяркуецца праводзіць штодня цягам васьмі дзён.

Учора, 1 траўня, адбылася акцыя салідарнасьці з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску.
XS
SM
MD
LG