Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наста Някрасава: “Свабода – калі ты выходзіш на сцэну”


Госьця “Начной Свабоды” – сьпявачка Наста Някрасава. На мінулым тыдні Наста з гуртом “Folkroll” атрымала ў Варшаве гран-пры фэстывалю “Новая традыцыя” і прэмію імя Чэслава Немэна.

Наста была прызнаная найлепшай з дванаццаці ўдзельнікаў конкурсу. Журы фэстывалю, абгрунтоўваючы сваё рашэньне, адзначыла “цікавыя апрацоўкі твораў, стылістычнае суладзьдзе і прыгожы сьпеў” Някрасавай.

Караткевіч: Слова 'свабода' заўсёды прысутнічае ў нашым эфіры. Што для вас свабода?

Някрасава: Свабода – калі ты выходзіш на сцэну. Гэта твая свабода. Гэта той момант, калі ты свабодны абсалютна і можаш рабіць усё, і вынікі зробленага табою будуць альбо вартыя чагосьці, альбо не.

Але свабода заўжды абмежаваная. Бо калі ты стаіш на сцэне, ты творыш на сцэне, але ты творыш толькі на сцэне, толькі ў залі. І, можа, свабода там канчаецца, дзе пачынаецца свабода іншага чалавека. І вось гэтыя рамкі сцэны, вось яны твае, і ты тут творыш свой сьвет. І калі чалавек збоку пабачыць твой сьвет, тваю свабоду, можа, ён таксама захоча так альбо яму так спадабаецца, і яго сьвет стане прыгажэйшым ад таго сьвету, які робіш ты.

Аўдыёзапіс размовы з Настай Някрасавай

СЛУХАЦЬ:

21-гадовая Наста Някрасава стварае музыку ў стылі фолк-джаз. Яе гурт дэбютаваў у жніўні 2008 году на фэстывалі “Вольнае паветра”. У верасьні таго самага году гурт заняў 1-е месца на фэстывалі “Sounds of Borderland” (Польшча).

Сайт Насты Някрасавай
Аўдыё і відэа

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG