Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія чыноўнікі не дазволілі пікеты да Дня Эўропы


Менскія гарадзкія ўлады не далі актывістам кампаніі “Эўрапейская Беларусь” дазволу праводзіць пікеты і зьбіраць подпісы за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз.

14 красавіка актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Зьміцер Бародка і Максім Сяргееў падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне пікетаў у парку Дружбы народаў.

Актывісты кампаніі зьбіраліся 1 траўня адзначыць Дзень Эўропы. Якраз у гэты дзень пяць гадоў таму да Эўразьвязу далучыліся 10 краінаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG