Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Стварэньне ВКЛ” у Горадні не прэзэнтуюць


Алесь Краўцэвіч
Алесь Краўцэвіч

Доктару гістарычных навук, Алесю Краўцэвічу, адмовілі правесьці прэзэнтацыю ягонай кнігі “Стварэньне Вялікага княства Літоўскага” у абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага.


Са слоў спадара Краўцэвіча, ён падараваў кнігу бібліятэцы і дырэктарка сама запрапанавала зрабіць ейную прэзэнтацыю. Спачатку рыхтаваліся на люты – не атрымалася, паабяцалі ў траўні. А ўчора сказалі, што зусім не атрымаецца.

Доктар гістарычных навук наагул не зьдзіўлены гэтым, паколькі кажа, што забарона відавочна прыйшла ад гарадзкіх уладаў.

Краўцэвіч: “Гэта азначае, што я й мой калега - Алесь Смалянчук усё ж ім дапяклі. Мы актыўна ўдзельнічалі ў абароне старой часткі Горадні ад разбурэньня , пісалі заяву на імя Генэральнага пракурора, пасьля чаго прыяжджаў прадстаўнік з Менску і спыняў працы. Ім наагул не падабалася, што мы баронім горад і за намі ідуць маладыя людзі. А ўлада пра гэта памятае й помсьціць”.

Алесь Краўцэвіч – доктар гістарычных навук, займаецца праблематыкай ВКЛ, выпусьціў некалькі кнігаў па гэтай тэматыцы. У 1994 годзе працаваў першым прарэктарам Гарадзенскага ўнівэрсітэта імя Янкі Купалы, але пасьля крытыкі поглядаў А.Лукашэнкі на гісторыю ВКЛ вымушаны быў пакінуць працу. З таго часу выкладае ў адным з польскіх унівэрсітэтаў. У сэрыі Гарадзенская бібліятэка рыхтуецца да выхаду ягоная кніга “Рыцары й дойліды Гародні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG