Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Краўцэвіч: “Каб ня гэтае сьвята не было б і гэтай улады...”


Доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч з Горадні, аб сваіх ідэях сьвяткаваньня угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.


Краўцэвіч: Самае галоўнае – трэба каб гэтае сьвята стала набыткам усяго грамадзтва, а ня толькі беларускае эліты, якая сьвяткуе яго ад душы ў сям’і, у сваіх кампаніях. Гэта павінна быць сьвята ўсяго грамадзтва. Наша задача: засьведчыць яго існаваньне, не паленавацца патэлефанаваць усім знаёмым і незнаёмым людзям, павіншаваць іх са сьвятам, наведаць імпрэзы. Трэба, каб як мага больш людзей ведалі, што гэтае сьвята ёсьць.

Карэспандэнт: Якое ваша асабістае стаўленьне да гэтай падзеі?”

Краўцэвіч: Гэта сьвята №1 у Рэспубліцы Беларусь. Каб не было гэтага сьвята, не было б і Рэспублікі Беларусь. І толькі дурная наша сёньняшняя ўлада гэтага сёньня не разумее. Яны сядзелі б, у лепшым выпадку, у калгасных кутах, каб ня гэтая дата, ня гэтая Устаўная грамата, Дэклярацыя нараджэньня беларускай нацыі.

XS
SM
MD
LG