Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 2-х месяцаў перапынку аднавіла выхад недзяржаўная грамадзка-палітычная газэта “Товарищ”.


Паводле галоўнага рэдактара выданьня Cяргея Вазьняка, ёсьць магчымасьць выпусьціць некалькі нумароў, а далей усё будзе залежыць ад таго, ці будзе “Товарищу” дазволена распаўсюджвацца праз сыстэмы распаўсюду “Белпошты” і “Саюздруку”.

“Тады мы зможам зарабляць грошы і самастойна фінансавацца, а пакуль вымушаныя існаваць за кошт падтрымкі нашых чытачоў”, — кажа Вазьняк.

“Товарищ” прыпыніў выхад у лютым зь фінансавых прычынаў. Ад 2006 году выданьне пазбаўленае магчымасьці распаўсюджвацца праз сыстэмы распаўсюду “Белпошты” і “Саюздруку”. Выданьне вымушанае друкавацца за мяжой, паколькі беларускія друкарні адмаўляюцца супрацоўнічаць, нагадвае прэсавая служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG