Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Мін’юсту: “Гэта не праваабаронцы, а правапарушальнікі”


Алесь Бяляцкі<br /><br />

Алесь Бяляцкі<br /><br />

У&nbsp;Вярхоўным судзе заснавальнікі праваабарончай арганізацыі &ldquo;Наша вясна&rdquo; аспрэчваюць рашэньне Міністэрства юстыцыі пра яе&nbsp;нерэгістрацыю.

Пазоў да Мін’юсту падалі праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімер Лабковіч і Алесь Бяляцкі.

Сёлета ў студзені адбыўся устаноўчы сход арганізацыі, дакумэнты на рэгістрацыю “Нашай вясны” былі пададзеныя ў Мін’юст празь некалькі дзён. Адказ прыйшоў праз два месяцы, што праваабаронцы ўжо лічаць парушэньнем закону, які абавязвае адказваць празь месяц. Спадары Стэфановіч, Лабковіч і Бяляцкі ня згодныя з адмовай і па сутнасьці: ім не далі тэрміну на выпраўленьне памылак, а некаторыя памылкі яны лічаць “прычэпкамі”.

“У Мін’юсьце вырашылі лічыць устаноўчы сход арганізацыі несапраўдным на той падставе, што ён прайшоў у памяшканьні малой плошчы. Але нам не даюць вялікіх памяшканьняў. Зьвярталіся ў 9 адрасоў — і паўсюль адмовы. Таму сход праходзіў у пакоі офісу АГП, адкуль вынесьлі мэблю, каб змаглі ўмясьціцца 67 удзельнікаў сходу”, — згадаў гісторыю з правядзеньнем устаноўчага зьезду Валянцін Стэфановіч.
На аднаго ўдзельніка сходу прыпадала меней за палову квадратнага мэтра”.
Прадстаўнік пракуратуры Аляксандар Харытон пазнаёміў суд са сваімі разьлікамі пра ўмовы правядзеньня сходу, якія, на яго думку, даюць падставы сумнявацца, ці праводзілася мерапрыемства:

“Усяго 35 квадратных мэтраў — плошча офісу, гэта ўлічваючы дзьве лёджыі. Такім чынам, на аднаго ўдзельніка сходу прыпадала меней за палову квадратнага мэтра”.

Прадстаўнік Мін’юсту пералічыў таксама парушэньні пры складаньні пратаколу сходу, пры афармленьні дзяржаўнай пошліны, пры напісаньні адрасоў. Спадар Харытон не выключае, што заснавальнікі “Нашай вясны” наўмысна зрабілі некаторыя памылкі, бо ім “насамрэч не патрэбная рэгістрацыя”.

“Іх трэба назваць правапарушальнікамі, а не праваабаронцамі”, — заявіў суду Аляксандар Харытон.

Судзьдзя Ігар Мільто, які вядзе працэс, зрабіў прадстаўніку Мін’юсту заўвагу за гэтае меркаваньне. Заўвагі атрымалі і праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Ўладзімер Лабковіч, якія абвінавацілі Аляксандра Харытона ў спробе зьняважыць іх.

Працэс вядзецца на беларускай мове, якой карыстаюцца як судзьдзя, гэтак і пракурор.
Дарэчы, згодна з хадайніцтвам праваабаронцаў працэс вядзецца на беларускай мове, якой карыстаюцца як судзьдзя, гэтак і пракурор Уладзімер Ляўданскі.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі гэтак камэнтуе сытуацыю зь нерэгістрацыяй “Нашай вясны”:

“Улады бачаць у нас нейкую яўную пагрозу, бо мы сутыкаемся з адмовай ужо ня першы раз. Асабліва ад гэтага працэсу я нічога не чакаю, бо, на жаль, Вярхоўны суд, за вельмі малым выключэньнем, звычайна падтрымлівае адмовы Міністэрства юстыцыі. Мне тут бачыцца такая шчыльная зьвязка паміж выканаўчымі органам і судовай сыстэмай у Беларусі”.

Сёньня суд меўся выслухаць двух сьведак — Уладзімера Малея і Віталя Ругайна, якія ўдзельнічалі ва ўстаноўчым сходзе “Нашай вясны”.

Рашэньне суду будзе абвешчана заўтра, 22 красавіка.
XS
SM
MD
LG