Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст супраць Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднаньняў


Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы

Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала Асамблею няўрадавых арганізацыяў.


Старшыня рабочай групы Асамблеі Сяргей Мацкевіч, старшыня рады праваабарончага грамадзкага аб'яднаньня “Наша Вясна” Алесь Бяляцкі і юрыст Юры Чавусаў назвалі заўвагі Мін’юсту прыдзіркамі.

Прадстаўнікі Асамблеі адмаўляюць, што ў часе рэгістрацыі былі дапушчаныя парушэньні.

Яны таксама настойваюць, каб арганізацыя была зарэгістраваная менавіта пад назваю “Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб'яднаньняў”. Гэтую назву ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі назвалі “стратэгічнай”.

Прадстаўнікі Асамблеі ня выключылі, што зьвернуцца ў Вярхоўны суд, каб абскардзіць рашэньне Міністэрства юстыцыі, а таксама, магчыма, будуць паўторна падаваць дакумэнты на рэгістрацыю.

Ліст пра адмову рэгістраваць Асамблею няўрадавых арганізацыяў намесьнік міністра юстыцыі Аляксандар Сіманаў падпісаў 2 красавіка. Заяўнікі атрымалі ліст 9 красавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG