Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі кардыёляг атрымаў польскую прэмію


Аляксандар Мрочак
Аляксандар Мрочак

Дырэктар беларускага навукова-практычнага цэнтру “Кардыялёгія” прафэсар Аляксандар Мрочак стаў ляўрэатам міжнароднай прэміі „Złoty OTIS 2009”.


Арганізатары конкурсу адзначаюць, што прэстыжная ўзнагарода — знак прызнаньня высілкаў беларускіх мэдыкаў у галіне трансплянтацыі сэрца. Паведамляецца, што на просьбу ляўрэата супрацоўнікі цэнтру “Кардыялёгія” цягам найбліжэйшых тыдняў пройдуць стажыроўку ў польскім Інстытуце кардыялёгіі і кардыяхірургіі, пазнаёмяцца з працай цэнтру “Poltransplant” пры Міністэрстве аховы здароўя Польшчы.

Прэмія “Złoty OTIS” была заснаваная ў Польшчы шэсьць гадоў таму для ўшанаваньня посьпехаў і намаганьняў мэдыкаў розных краін сьвету. Апошнімі ляўрэатамі сталі дзіцячыя хірургі-эндаскапісты з Украіны, якія асвоілі малатраўматычныя апэрацыі мачавога пухіра. Таксама сярод ляўрэатаў сябры канадзкай мэдычнай арганізацыі "Sud Manche" — за гуманітарную дапамогу мэдыкамэнтамі пацярпеламу ад паводкі Плоцкаму ваяводзтву, нямецкая фундацыя "Bethel" — за спрыяньне польскай псыхіятрыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG