Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Натальля Радкевіч — жанчына, якой першай у Беларусі перасадзілі сэрца – заяўляе пра свае матэрыяльныя праблемы.

СЛУХАЦЬ:


Сёньня самая вядомая ў Беларусі пацыентка навукова-практычнага цэнтру кардыялёгіі Натальля Радкевіч паведаміла Радыё Свабода, што ўжо ў пятніцу яе выпішуць дамоў. Жанчына, якой 46 дзён таму перасадзілі сэрца, кажа, што пакуль адмаўляецца ад курсу рэабілітацыі ў дзяржаўным шпіталі ў Аксакаўшчыне:

“Мая пэнсія — капейкі: 187 тысяч рублёў”

“Ведаеце, перадусім там вельмі шмат хворых пацыентаў. Я баюся ўсялякай інфэкцыі”.

З працягу гутаркі вынікае, што яшчэ й сёньня жанчына зь перасаджаным сэрцам лічыцца інвалідам другой групы і атрымлівае жабрацкую пэнсію. Натальля Радкевіч заяўляе:

“У мяне вельмі малая пэнсія. Увогуле капейкі — 187 тысяч рублёў. І муж жа цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку”.

Карэспандэнт: “Вы пісьмова зьвярнуліся да Лукашэнкі?”

“Пісала, пісала, я пра гэта чэсна кажу. Прашу, каб дапамаглі зь лепшым жытлом”.

“Не жадаю, каб чыноўнікі трапалі нэрвы”

У Клецку сям’я Радкевічаў мае 17 квадратных мэтраў у драўляным доме. Гэта куток для жонкі, мужа і дваіх дзяцей, малодшаму зь якіх толькі восем месяцаў. Вада, дровы і прыбіральня — на вуліцы. Пра іншыя праблемы расказвае Юры Радкевіч:

“Наш райвыканкам дапамог толькі напачатку. Цяпер яны нічым нам не дапамагаюць. Няма ад іх нічога”.

Цікаўлюся: ці хаця б адзін чыноўнік пераступіў парог кватэркі, куды ўвалілася няшчасьце?

“Я не хачу. Каб яны прыходзілі да мяне дахаты і тым самым трапалі нэрвы. Які можа быць толк ад таго, што яны будуць хадзіць?! Калі раней дзіця маё чуць ня ўгробілі, а пасьля й жонку, то я да іх хадзіў. Там жа няма з кім гаварыць!”

Я ўсё-ткі патэлефанаваў галоўнаму ўрачу Клецкага раёну Пятру Талайку. Пра вяртаньне Натальлі Радкевіч у Клецак чыноўнік даведаўся ад журналіста “Свабоды”. Вось ключавы фрагмэнт гутаркі:

“Мы яшчэ ня ведаем, што яе выпісваюць у пятніцу і што яна не паедзе ў Аксакаўшчыну. Мы пра гэта ня ведалі. Нас ніхто не папярэдзіў...”
XS
SM
MD
LG