Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Едзе чарговая місія МВФ


“Вынікі агляду вырашыць лёс наступнага траншу крэдыту”, - гаворыць сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.


Аглядная місія будзе працаваць 29 красавіка – 13 траўня у Менску.

Калядзіна падкрэсьлівае, што рашэньне, адмовіць альбо прадаставіць наступны транш крэдыту, Рада дырэктароў МВФ прыме пасьля таго, як завершыцца праца гэтай місіі.

Аглядную місію ачоліць Крыстофэр Джарвіс, паведамляе Інтэрфакс.



31 сьнежня 2008 году Міжнародны валютны фонд папярэдне пагадзіўся выдзеліць $2,5 мілрд стабілізацыйнага крэдыту. Місія Міжнароднага валютнага фонду й урад Беларусі дасягнулі пагадненьня пра эканамічную праграму тэрмінам на 15 месяцаў.

Выканаўчае бюро МВФ 12 студзеня ўхваліла праграму "стэнд-бай" для Рэспублікі Беларусь. Памер дапамогі - $2,46 млрд.

Беларусь вяла перамовы з МВФ пра вылучэньні стабілізацыйнага крэдыту на $2 млрд з 27 кастрычніка 2008 году.

Беларусь матывавала просьбу неабходнасьцю стварэньня “падушкі” бясьпекі для стрымліваньня пасьледкаў сусьветнага фінансавага крызісу на эканоміку й фінансавую сыстэму краіны.

Беларусь ёсьць сябрам МФВ з 1992 году. За час супрацоўніцтва з фондам Беларусь атрымала ад МВФ у суме тры траншы крэдыту ў 1993—1995 гадах. Пасьля фонд спыніў вылучэньне крэдытаў Беларусі з-за неадпаведнасьці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамэндацыям фонду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG