Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гарадзенцаў няма грошай на гарэлку


У сьпіс прадпрыемстваў Гарадзенскай вобласьці, якія перажываюць эканамічныя цяжкасьці, трапілі два лікёра-гарэлачныя заводы. Яны ня могуць своечасова заплаціць дзяржаве падаткі, іх склады перапоўненыя.


Начальніца упраўленьня Гарадзенскай абласной падатковай інспэкцыі Люцына Алексіевіч выказала занепакоенасьць праблемай са зборам падаткаў ад шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў. У тым ліку і тых, якія раней стабільна папаўнялі бюджэт, -- вытворцаў алькаголю.

“У нас працэнт выкананьня за студзень-люты кансалідаванага бюджэту склаў 89,6%. Праблема ў тым, што на складах прадпрыемстваў сабраліся запасы гатовай прадукцыі, якую ня могуць рэалізаваць, а таксама — што ўзрасла дэбіторская запазычанасьць. Сярод такіх даўжнікоў — Мажэйкаўскі лікёра-гарэлачны завод і гарадзенскі “Неманафф”.

Бухгальтар лікёра-гарэлачнага заводзе “Неманафф” Ірына Бахціярава патлумачыла, што падаткі дзяржаве даводзіцца затрымліваць, бо з заводам своечасова не разьлічваюцца крамы. Як правіла, гэта тычыцца райспажыўсаюзу. А склады заводу затавараныя гарэлкай.

“Як бы зразумела, што піць меней ня сталі, але вось неяк не атрымліваецца своечасова разьлічвацца нашым кліентам. Мы ўсё роўна вымушаны адгружаць прадукцыю нават тым, хто нам вінен, бо ў нас затавараныя склады й няма дзе ставіць скрыні”.
гарэлка ў нас залішне танная...з бутэлькі чыстай выручкі 900 рублёў

Спадарыня Бахціярава зьвяртае ўвагу на тое, што несвоечасовая выплата падаткаў у бюджэт — гэта яшчэ ня ўся праблема. Яна кажа, што галіна наагул атрымліваецца стратнай па ўсёй краіне, бо гарэлка ў нас залішне танная.

“Ну вось паглядзіце, акцыз на адну бутэльку складае 3 тысячы, плюс НДС, плюс падаткі з выручкі, і што нам застаецца? Вось шэсьць мінус тры, мінус падаткі — і ўсяго мы маем з бутэлькі чыстай выручкі 900 рублёў”.

Бухгальтарка кажа, што з такім прыбыткам разьвіваць вытворчасьць даволі складана. Праўда, яна дадае, што заробкі на заводзе выплачваюцца своечасова, і аптымістычна мяркуе, што зачыняць яго ніхто ня будзе.
Наагул, са слоў спадарыні Бахціяравай, іх галіна ажывае вясной і летам, калі сканчаюцца пасты, пачынаюцца вясельлі, шашлыкі на прыродзе і іншыя карпаратыўныя імпрэзы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG