Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулд-Дэвіс абвяргае чуткі


Найджэл Гулд-Дэвіс
Найджэл Гулд-Дэвіс

Амбасадар Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс абверг інфармацыю пра тое, нібыта Вялікабрытанія выказалася супраць падаўжэньня мараторыю на санкцыі для беларускіх чыноўнікаў.


Нагадаем, учора ў інтэрвію журналістам кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка станоўча ацаніў рашэньне Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу аб падаўжэньні тэрміну прыпыненьня санкцый яшчэ на 9 месяцаў.

Паводле кіраўніка краіны, “Вялікабрытаніі, Нідэрляндам, яшчэ некаму ня хочацца супрацоўнічаць. Што ж, мы іх сёньня пакуль ня можам пераканаць. Але тое, што нас падтрымалі буйнейшыя эўрапейскія краіны — гэта факт. Нас, напэўна, упершыню падтрымалі нашы суседзі. У нас цудоўна разьвіваецца дыялёг з Украінай”.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску Найджэл Гулд-Дэвіс заявіў:

"Мне здаецца, што ў Менску хадзілі чуткі, што Вялікабрытанія выказвалася супраць гэтага рашэньня. Я хачу іх катэгарычна абвергнуць".

Паводле спадара Гулд-Дэвіса, "няма ніякай долі праўды ў гэтых чутках”. Дамоўленасьці, якія былі дасягнутыя, ёсьць вынікам дыскусіі прадстаўнікоў 27 краін ЭЗ і адлюстроўваюць пазыцыю Вялікабрытаніі.

"Вялікабрытанія была адной з тых краін, якія згулялі ключавую ролю ў пасьпяховым завяршэньні гэтых дыскусій і яна засталася вельмі задаволенай вынікамі гэтых дыскусій і абмеркаваньняў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG