Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя падтрымкі палітвязьняў


На Кастрычніцкай плошчы сабраліся прадстаўнікі моладзевых арганізацый на знак салідарнасьці з чатырма палітвязьнямі, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. На плошчы знаходзіцца наша карэспандэнтка Любоў Лунёва.

Лунёва: Больш за 150 актывістаў моладзевых арганізацый «Маладая Беларусь», «Джынс за свабоду» і «Малады фронт» ладзяць акцыю на знак салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам, Юрыям Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам і Арцёмам Дубскім. Маладыя людзі трымаюць партрэты, і зьвяртаюць увагу, што пад пагрозай зьняволеньня застаюцца пакараныя па так званыя справы 14-ці. Супрацоўнікі міліцыі назіраюць за гэтай акцыяй, тут таксама байцы спэцназу. Ніякага загаду разганяць акцыю не было. Сярод палітыкаў я бачу лідэра ПБНФ Лявона Баршчэўскага. Маладыя людзі скандуюць «Свабоду палітвязьням!».

Акцыя салідарнасьці 12 сакавіка. Відэарэпартаж
















Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG