Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь некалькі хвілінаў пасьля таго як актывісты моладзевага руху сталі ў ланцуг салідарнасьцямі з новымі палітвязьнямі на Кастрычніцкай плошчы, іх абкружылі спэцназаўцы й пачалі адціскаць з плошчы.

Пачатак акцыі на Кастрычніцкай плошчы

Падчас “зачысткі” некаторыя з удзельнікаў былі моцна зьбітыя. Найбольш пацярпелі дзяўчаты. Іх кідалі на брук, білі дубінкамі.


Акцыя завяршылася на рагу вуліц Янкі Купалы і Інтэрнацыянальнай. Байцы спэцназу выдалілі людзей з Кастрычніцкай плошчы, іх вельмі хутка правялі ланцугом па прыступках, потым па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Шмат каго зьбілі.

Актывістаў выцясьняюць з плошчы


Анатоль Лябедзька напрыканцы акцыі сказаў, што заўтра ён будзе сустракацца з прадстаўнікамі Эўрапарлямэнту і будзе распавядаць, як насамрэч адбываецца «лібэралізацыя».

Пад канвоем, штуршкамі — па Інтэрнацыянальнай

Прадстаўнік міліцыі сказаў журналістам, што яны «мякка» абыходзіліся з удзельнікамі акцыі — бо, паводле ягоных слоў, «пераступалі праз тых, хто ляжаў на бруку».

Многіх людзей зьбілі з ног, асабліва пацярпелі дзяўчаты. З партрэтамі палітвязьняў стаялі Аляксандар Казулін, Мікола Статкевіч, Артур Фінькевіч, Цімафей Дранцук, а таксама фігуранты «справы 14-ці», сярод якіх быў Аляксандар Баразенка.











Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG