Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕНЬ БЛОГЕРА-2. Старт у 16.00


Сустракайце пятніцу 13-га з чарговай васьмёркай аўтараў беларускай блогасфэры!

13 сакавіка а 16-й гадзіне стартуе другі Дзень блогера на нашым сайце. Эксклюзіўныя пасты, тэксты і здымкі, аўтарскія адказы на балючыя пытаньні:


  • Чаго не ўлічыў беларускі ўрад, вырашыўшы пабудаваць АЭС на месцы Гудагайскага землятрусу 1908 году?
  • Якім чынам рэпрэсіі ўзмацнілі Саюз палякаў на Беларусі?
  • Адкуль у беларусаў бярэцца расейская нацыянальная сьвядомасьць?
  • Чаго быў варты чыгунок бульбы ў 1941-м?
  • Навошта кнігі, калі ёсьць ЖЖ?
  • Ці варта адраджэнцам лічыць, што ўсё прайграна?
  • Наколькі сумяшчальныя свабода і аборты?
  • І зусім неверагодная альтэрнатыўная гісторыя Менску — што было б, калі б падзеі ў 1941-м пайшлі ў іншым кірунку?

Чытаем, спрачаемся, пашыраем свабоду разам!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG