Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень блогера. Што далей?

ДЗЕНЬ БЛОГЕРА 14 ЛЮТАГА

Гэты дзень праходзіў паводле прынцыпу перакрыжаванага апыленьня – рэгулярныя чытачы блогераў- гасьцей чыталі сваіх аўтараў не на звычайным месцы, а на сайце svaboda.org, а чытачы “Свабоды” на працягу сутак гасьцявалі ў беларускай блогасфэры. Такім чынам, і “Свабода” і блогеры дапамаглі адны адным пашырыць сваю аўдыторыю і гарызонты.

У першую васьмёрку, якую мы падбіралі самі, увайшлі “абсалютнае зло беларускага інтэрнэту” maryjka_, кібэрзмагар за правы спажыўцоў lipkovich,“оголтелый либерал” pessimist2006, зямлячка М.К.Агінскага dasha_lis, валадар Невялікага Княства Альгердзія bacharevic, тапограф менскай душы vadim_i_z, часова запалярны пушкінавед і булгарыназнаўца feduta i - last but not least - паўнамоцны прадстаўнік Яе Вялікасьці ў Менску zubritanets.

У Дзень блогера чытачы сайту “Свабоды” даведаліся пра тое, як жывецца нар'янмарскім валачашчым сабакам, колькі ў Беларусі пісьменьнікаў на квадратны мэтар тэрыторыі, што чакае нямецкую дзяўчыну на расейскім вясельлі, ды шмат чаго іншага. Нашы блогеры ўзялі актыўны ўдзел у дыялёгу з чытачамі, а таксама паміж сабою.

На працягу наступнага тыдня ўсе восем удзельнікаў Дня блогера будуць гасьцямі нашага радыёэфіру. Гэта дазволіць ім пашырыць сваю аўдыторыю на тых людзей, якія не карыстаюцца інтэрнэтам – а такіх у Беларусі, на жаль, пакуль што бальшыня. Пачакаем, які эфэкт будзе мець гэты выхад блогераў на іншыя далягляды.

Адгэтуль мы плянуем праводзіць Дзень блогера рэгулярна. Наступная акцыя – 14 сакавіка. Чакаем вашых прапановаў – пішыце ў камэнтарах да гэтага артыкулу – каго і чаму вы хацелі б бачыць сярод сакавіцкай васьмёркі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG