Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Булгакаў: “Парушэньне свабодаў не пашкодзіць збліжэньню”


Валер Булгакаў

Валер Булгакаў

Пазыцыю ЗША, выкладзеную ў справаздачы Дзярждэпартамэнту аб правах чалавека ў Беларусі, камэнтуе палітоляг Валеры Булгакаў:


СЛУХАЦЬ:


“Я схільны ацэньваць, што, не зважаючы на гэтыя фармальныя справаздачы, амэрыканская пазыцыя адносна Беларусі перажыла зьмены. Тое, што было, да прыкладу, на пачатку 2008 году і зараз — гэта “дзьве вялікія розьніцы”. Да прыкладу, амэрыканская пазыцыя адносна працягу замарожваньня санкцыяў у дачыненьні да двух беларускіх прадпрыемстваў і іншыя факты сьведчаць пра тое, што, прынамсі, у кароткачасовай пэрспэктыве, агрэсіўнай канфрантацыі зь беларускім рэжымам ня будзе. Калі беларускі рэжым будзе паводзіцца ў тым жа стылі другой паловы 2008 году, то можна спадзявацца на далейшае пацяпленьне.

Сама гэтая справаздача, яна родам з заходняга палітычнага сьвету. Яна паказвае, што, у адрозьненьне ад расейскіх калегаў па дыялёгу з Лукашэнкам, Захад ніколі ня будзе заплюшчваць вочы на тыя штодзённыя злоўжываньні, якія ёсьць у Беларусі. Гэта значыць, што, збліжаючыся з Захадам, Лукашэнка заўсёды будзе мець небясьпеку таго, што яго папросяць растлумачыць, як гэта магчыма. Але, на мой погляд, парушэньне свабодаў ня ёсьць зьявай, якая робіць немагчымым беларуска-эўрапейскі дыялёг. Ці нават — збліжэньне Беларусі і ЗША. Бо гэты рэжым папросту ня можа паводзіць сябе інакш”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG