Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: “ЗША называюць рэчы сваімі імёнамі”


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу аб правах чалавека ў сьвеце. Паводле дакумэнта, у Беларусі ў 2008 годзе працягваліся парушэньні правоў чалавека з боку ўладаў.


Сярод іншага — абмежаваньне права на зьмену улады, зьняволеньні з палітычных матываў, абмежаваньне грамадзянскіх свабодаў, у тым ліку свабоды друку, выказваньняў, сходаў і веравызнаньня. Пазыцыю ЗША, выкладзеную ў справаздачы, камэнтуе палітык Мікола Статкевіч:

СЛУХАЦЬ:


“Пазыцыя ЗША — аб’ектыўная, сумленная і маральная. Яны не спрабуюць гуляць у нейкія далёкасяжныя гульні, дзе іх людзі кшталту спадара Лукашэнкі ўсё роўна будуць падманваць. Яны проста называюць рэчы сваімі імёнамі. І менавіта дзякуючы такой маральнай пазыцыі ёсьць хоць невялікі, але шанец, што беларуская ўлада хоць крышку, але ўсё ж будзе мяняцца. Калі б не было такой маральнай пазыцыі з боку звышдзяржавы, якая ёсьць самай вялікай і магутнай у сьвеце, то я думаю, што ўся гэтая лібэралізацыя дакладна і гарантавана ператварылася б у яе імітацыю. Яна ўвогуле і так да гэтага схільная. Але калі нешта больш праўдзівае і будзе, дык гэта толькі дзякуючы пазыцыі ЗША”.
XS
SM
MD
LG