Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьвяцкая: “Паказана, што засталося ўсё як ёсьць”


Валянціна Сьвяцкая

Валянціна Сьвяцкая

Пазыцыю ЗША, выкладзеную ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб правах чалавека ў Беларусі, камэнтуе палітык Валянціна Сьвяцкая:


СЛУХАЦЬ:


“Выкладзена тое, што насамрэч у Беларусі засталося ўсё як ёсьць. Мне шкада, што ўсе законы і Канстытуцыя, іх асноўныя параграфы не выконваюцца. Яскравы таму прыклад — той жа Выбарчы кодэкс. Калі б ён выконваўся, то можна было б на выбарах і перамагаць. На жаль, нашая ўлада не выконвае тое, што яна дэкляруе. Як кажуць, у нас вельмі дрэнная практыка правапрымяненьня таго, што ў нас ёсьць. Я не лічыла і не лічу, што нашая ўлада нешта робіць, каб палепшыць становішча, нават не зважаючы на тое, што зарэгістраваны, да прыкладу, рух “За свабоду”. Мне падаецца, што гэта проста палітычная гульня, каб паказаць заходнім назіральнікам, што нейкая дэмакратызацыя ёсьць і ў нас”.
XS
SM
MD
LG