Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар хоча дапамагчы Беларусі


Бэніта Фэрэра-Вальднэр
Бэніта Фэрэра-Вальднэр

У сваім артыкуле для нямецкага выданьня “Kölner Stadt-Аnzeiger” камісар ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр прапануе шэраг новых захадаў, каб шырэй падтрымаць у рамках праграмы “Ўсходнеэўрапейскае партнэрства” постсавецкія рэспублікі — Беларусь, Украіну, Малдову, Армэнію, Грузію, Азэрбайджан.


Маецца на ўвазе дапамога ў справе энэргетычнага забесьпячэньня, а таксама супрацоўніцтва дзеля папярэджаньня і пераадоленьня эканамічнага крызісу.

Паводле эўракамісара, вельмі вялікая значнасьць надаецца спрашчэньню працэдуры атрыманьня візаў у краіны ЭЗ для грамадзянаў вышэйназваных постсавецкіх краін. За выключэньнем, зразумела, выпадкаў, калі гэтых грамадзянаў зловяць на фальшаваньні візавых дакумэнтаў.

Таксама ЭЗ мае намер дапамагчы маладым постсавецкім краінам мацаваць дзяржаўныя інстытуты кіраваньня.

Як піша “Kölner Stadt-Аnzeiger”, усе гэтыя пытаньні будуць абмяркоўвацца сёньня і заўтра на радзе міністраў замежных спраў ЭЗ у Брусэлі. Праграму “Ўсходняе партнэрства” плянуецца зацьвердзіць на адмысловым травеньскім саміце ЭЗ.

Наведаньне эўракамісарам Менску прымеркаванае на гэтую вясну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG