Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназаўцы забралі ў маладафронтаўцаў бэнгальскія агні


Спэцназаўцы ў цывільным затрымалі былі лідэра незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Дашкевіча й ягонага паплечніка Зьмітра Ясевіча па дарозе з Соснаў у Менск.

Яны зрабілі дагляд рэчаў актывістаў і забралі ў Зьмітра Ясевіча вялікую колькасьць бэнгальскіх агнёў, падрыхтаваных да Дня сьвятога Валянціна. Міліцыянты сказалі хлопцам, што тыя нібыта падобныя да нейкіх злачынцаў і ім трэба будзе пад’ехаць у міліцыю.

Хлопцы тады сказалі ім, што зьвернуцца ў паркуратуру са скаргай на дзеяньні міліцыянтаў. Гэткая спрэчка доўжылася каля пятнаццаці хвілінаў. У выніку міліцыянты хлопцаў адпусьцілі, а бэнгальскія агні пакінулі сабе.
XS
SM
MD
LG