Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі ў цывільным ўварваліся ў менскую кватэру, у якой знаходзяцца актывісты “Маладога фронту” Мікола Дземідзенка, Валер Мацкевіч і Вадзім Ханяўка.

У кватэры ўсчалі ператрус, які трываў да 15:30.

Людзі ў цывільным адмовіліся прадставіцца. На просьбу Міколы Дземідзенкі паказаць дакумэнты, яны павалілі хлопца на падлогу, а потым зачынілі яго на кухні.

Невядомыя забралі з сабой налепкі з заклікам далучыцца да сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна, а таксама ноўтбук, друкарку, сканэр і відэакамэру.

Хлопцаў затрымліваць не сталі.

За апошнія суткі гэта ня першая спроба супрацоўнікаў міліцыі і КДБ зрабіць ператрус на кватэрах актывістаў перад акцыяй 14 лютага.

Учора ноччу супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўніком аддзелу грамадзкай бясьпекі Ленінскага раёну сп. Грышчанкам правялі ператрус на кватэры актывісткі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Касі Галіцкай.

У яе забралі расьцяжкі, плякаты, наглядную агітацыю, якую маладафронтаўцы падрыхтавалі да акцыі ў Дзень сьвятога Валянціна. Дзяўчыну затрымліваць ня сталі.

Кася Галіцкая была адной з заяўніц у звароце на правядзеньне акцыі, накіраваным у Менгарвыканкам. Менскія ўлады акцыю не санкцыянавалі. Маладафронтаўцы заявілі, што правядуць яе ўсё адно.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG