Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа Зэльцэра: МЗС вывучае вопыт выдачы амэрыканцаў

  • БелаПАН

Прадстаўнік Джярждэпу ЗША пералічыў беларускаму МЗС усе выпадкі выдачы амэрыканскіх грамадзянаў зь меркаваньняў гуманнасьці.

Паводле Зьміцера Гарачкі – адваката Эмануіла Зэльцэра – на запыт беларускага боку прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША прадставіў інфармацыю аб прэцэдэнтах выдачы амэрыканскіх грамадзянаў з гуманітарных падставаў.

Інфармацыя была прадстаўленая ў часе паўтарагадзіннай сустрэчы у МЗС Беларусі ўвечары 22 студзеня.

Паводле Гарачкі, амэрыканскі бок ацэньвае сустрэчу як прадуктыўную. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Ўільям Фрыцтлен прыбыў у Менск, каб абмеркаваць зь беларускімі ўладамі пытаньні, зьвязаныя са знаходжаньнем у краіне амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра.

Зэльцэр быў арыштаваны ў сакавіку 2008 году разам са сваёй сакратаркай Уладленай Функ і прысуджаны да трох гадоў зьняволеньня за выкарыстаньне фальшывых дакумэнтаў і замах на камэрцыйны шпіянаж.

ЗША неаднаразова заклікалі Беларусь вызваліць Зэльцэра зь меркаваньняў гуманнасьці, бо стан ягонага здароўя ў зьняволеньні моцна пагоршыўся.
XS
SM
MD
LG