Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“ЗША за тое, каб Эўрапейскі гуманітарны вярнуўся ў Беларусь”


Злучаныя Штаты прызналі незалежнасьць Беларусі 25 сьнежня 1991 году. Пасьля таго, як дзьве краіны ўсталявалі дыпляматычныя адносіны, у Менску 31 студзеня 1992 году была афіцыйна адкрыта амбасада ЗША. Першы амбасадар – Дэйвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выкананьня абавязкаў 25 жніўня 1992 году і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў роўна 15 гадоў таму, у студзені 1994-га. У зьвязку з чым мы і прапанавалі яму стаць чарговым грамадзкім рэдактарам тыдня.


Зараз спадар Суорц на пэнсіі, працуе на грамадзкіх пачатках выканаўчым дырэктарам Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў пры Паўднёва-Заходнім каледжы ў Канзасе. Цягам тыдня Дэйвід Суорц выказвае сваё бачаньне пэрспэктыў разьвіцьця стасункаў ЗША і Беларусі. Сёньня ён прагназуе, як будуць складвацца амэрыканска-беларускія адносіны ў сфэры адукацыі пры адміністрацыі Барака Абамы.

– Што тычыцца разьвіцьця адукацыі ў Беларусі, то я надзвычай пільна сачыў за ёй ад пачатку сваёй працы амбасадарам ў Менску ў 1990-х і далей. Сёньня таксама ня страціў цікавасьці да таго, што адбываецца ў гэтай сфэры.

На старце першых постсавецкіх пераўтварэньняў адным з самых пэрспэктыўных накірункаў тут было стварэньне і разьвіцьцё сеткі прыватных, недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў.

Аднак цягам апошніх дзесяці гадоў, як мы ўсе ведаем, адбылося дастаткова нэгатыўнага.

І найперш – закрыцьцё Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Менску, што прымусіла яго шукаць паратунку ў Вільні.

ЗША і Эўропа ня бачаць аніякай аб’ектыўнай прычыны таго, чаму ЭГУ ня можа вярнуцца ў Беларусь.

Я думаю, што ва ўсялякім разе Злучаныя Штаты павінны працаваць над тым, каб тое адбылося. Каб Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт ня толькі апынуўся дома, аднак і здолеў працаваць там легальна, адкрыта – дакладна так, як тое рабілася цягам большасьці 1990-х.

Адначасова хочацца адзначыць – гэта ўжо на ўзроўні асабістага камэнтару, што некаторыя мае калегі і я стварылі першы ў Амэрыцы Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў. Гэта таксама тычыцца і сфэры вышэйшай адукацыі.

У нас ёсьць разгорнуты плян дзеяньняў, ёсьць кантакты зь беларусамі як унутры краіны, так і за межамі РБ.

Нашая мэта – умацоўваць і паглыбляць нацыянальную ідэнтычнасьць Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG