Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія войскі пакідаюць тэрыторыю Паласы Газы пасьля трохтыднёвай вайсковай апэрацыі, распачатай з мэтай спыніць ракетныя абстрэлы тэрыторыі Ізраіля з Паласы Газы.


Сёньня Хамас абвясьціў неадкладнае замірэньне ў Паласе Газы, зрабіўшы гэты крок пасьля рашэньня Ізраіля раней сёньня абвясьціць аднабаковае часовае спыненьне агню. Спачатку Хамас заявіў, што будзе працягваць ваяваць, не зважаючы на спыненьне баявых дзеяньняў з боку Ізраіля.

Вышэйшы прадстаўнік групоўкі Хамас Айман Таха заявіў, што замірэньне будзе працягвацца прынамсі адзін тыдзень, а далейшы яго працяг залежыць ад вываду ізраільскіх войскаў з Паласы Газы цягам гэтага часовага замірэньне.

Хамас таксама запатрабаваў, каб Ізраіль даў магчымасьць свабодна перасякаць мяжу жыхарам для вырашэньня праблем харчаваньня і іншых асноўных жыцьцёвых патрэбаў. Каля 1200 палестынцаў загінулі цягам 22-х дзённай ізраільскай вайсковай кампаніі ў Паласе Газы.

Рашэньне Ізраіля аб аднабаковым замірэньні шырока віталася міжнароднай супольнасьцю, на саміце прадстаўнікоў Эўропы і Блізкага Усхода. У саміце ня бяруць удзел ні прадстаўнікі Ізраіля, ні Хамаса.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што замірэньне мае быць першым крокам на шляху да поўнага вываду ізраільскіх войскаў з Паласы Газы. Тым часам прэзыдэнт Палестыны Махмуд Абас назваў замірэньне “недастатковым” і заявіў, што ў дадатак павінны быць адкрытыя межы, каб жыхары Паласы Газы маглі атрымаць дапамогу.

XS
SM
MD
LG