Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд на Новы год


У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня мусіў пачацца разгляд справы актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мартай Маісеенка. Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч.

Больш за дзьве гадзіны ад 9-й раніцы Марта Майсеенка з сваімі паплечнікамі чакалі пачатку суду. У выніку высьветлілася, што сьведкі з боку міліцыі ў суд не зьявіліся. І таму разгляд справы перанесьлі на 12 студзеня. Толькі ў судзе стала вядома, што Марту затрымалі ў той момант, калі яна спрабавала павесіць бел-чырвона-белы сьцяг на навагоднюю ялінку на Кастрычніцкай плошчы. У ейным заплечніку міліцыянты знайшлі яшчэ й налепкі “Маладая Беларусь”. Гэта і стала падставай для складаньня пратаколу. Да суду студэнтку Марту Маісеенку вызвалілі з-пад варты.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG