Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Другое затрыманьне за дзень



Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну Менску затрымалі больш за дзясятак актывістаў моладзевага руху, сярод якіх былі прадстаўнікі незарэгістраваных “Маладой Беларусі”, “Маладога фронту”, кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.

У міліцыю трапілі Марта Маісеенка, Паліна Кур’яновіч, Павал Юхневіч, Максім Вінярскі, Артур Фінькевіч, Уладзімер Сяргееў, Юры Пешкаў, Аляксей Янушэўскі ды іншыя.

А 19-й гадзіне маладыя людзі паспрабавалі правесьці акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Аляксандрам Баразенкам каля Менскага сьледчага ізалятара. Іх затрымалі й адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну. Пасьля таго, як у затрыманых перапісалі пашпартныя зьвесткі і зьнялі адбіткі пальцаў, усіх адпусьцілі.

Аляксандр Баразенка, апошні фігурант у “справе 14-ці“, знаходзіцца пад вартай ад 27 кастрычніка. Яго абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца пад час студзеньскай акцыі прадпрымальнікаў. Днямі стане вядома дата суду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG