Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “Мы мусім працаваць з прадпрымальнікамі”


Лідэр стваранага руху “За свабоду”, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч, наведаўшы Гомель, раіў палітычным актывістам не пакідаць без увагі асяродку прадпрымальнікаў.

Заявы асобных прадстаўнікоў прадпрымальніцкага руху аб тым, каб палітыкі не прычыняліся да замоўленых акцыяў пратэсту, якія маюць чыста эканамічны характар, на думку Мілінкевіча, нічога па сутнасьці не мяняюць. Урэшце ўсё залежыць ад палітыкі ў дзяржаве, якая й вызначае стаўленьне да розных грамадзкіх групаў, адзначыў палітык:
Калі самому не адстойваць сябе, то ніхто цябе таксама адстойваць ня будзе....


“Я лічу, што палітыкі павінны быць актыўнымі, таму што вырашаецца лёс вялікай групы людзей — людзей актыўных, прадпрымальных. Звычайна ў грамадзтве гэта людзі вельмі каштоўныя. Мы ня можам стаяць збоку й казаць: “Вырашайце самі свае праблемы”.

Я сам, перад тым, як прыехаць у Гомель, хадзіў у Менску ва Ўруччы па рынку, сустракаўся зь людзьмі. Мы распаўсюджвалі бюлетэні, тлумачылі сытуацыю й заклікалі людзей удзельнічаць у сёньняшняй мірнай, дазволенай акцыі. Бо калі самому не адстойваць сябе, то ніхто цябе таксама адстойваць ня будзе.

І што б там прадпрымальнікі ні казалі, мы ўсё роўна мусім працаваць і з прадпрымальнікамі, і з настаўнікамі, і з дактарамі, і з тымі, хто жыве ў вёсцы. Наша вялікая роля – несьці праўду людзям”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG