Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Паглядзець маршрут шэсьця на мапе Google


ВІДЭАРЭПАРТАЖЫ

ФОТАГАЛЕРЭЯ


15.00 Марш прадпрымальнікаў завяршыўся.
Алесь Макаеў і Ігар Ленднік не выключаюць, што, калі ўрад праігнаруе патрабаваньні ўдзельнікаў акцыі, прадпрымальнікі выйдуць на наступную акцыю пратэсту ўжо 12 студзеня.


14.50
Перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі іншых прадпрымальніцкіх структураў, у прыватнасьці Аляксандар Макаеў. Выступоўцы запатрабавалі захаваць прадпрымальнікам ранейшыя ўмовы працы, у тым ліку даць магчымасьць наймаць любых грамадзянаў – ад 1 студзеня 2008 году яны такой магчымасьці пазбаўленыя. Абвешчана, што цяпер удзельнікі маршу будуць чакаць вынікаў ад ураду.

Разнагалосьсі паміж прадпрымальнікамі

14.40
У парку Дружбы народаў адбыўся мітынг. Слова ўзяў Анатоль Шумчанка. Ён зачытаў рэзалюцыю маршу, якая будзе перададзеная ў органы ўлады. Прадпрымальнікі запатрабавалі стварыць дзяржаўную камісію з удзелам лідэраў прадпрымальніцкіх рухаў, а таксама прызначыць упаўнаважанага ў справах прадпрымальнікаў пры прэзыдэнту. Іншым чынам завастрыць увагу на праблемах прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу, як паказвае досьвед, немагчыма. Таксама вырашана рэкамэндаваць разгледзець пытаньні кампэтэнцыі чыноўнікаў, "адказных за зьнішчэньне прадпрымальніцтва". Пры захаваньні гэтых умоваў прадпрымальнікі гарантуюць падтрымку ўладам ва ўмовах крызісу. “Мы ня хочам канфрантацыі, але ў іншым выпадку ўся адказнасьць будзе ляжаць на ўрадзе”, – падсумаваў Анатоль Шумчанка.


Антоль Шумчанка зачытвае выніковую дэклярацыю


14.15
Калёна дайшла да плошчы Бангалор. Шумчанка паведаміў, што нікога з прадстаўнікоў уладаў выступіць на мітынгу не запрашалі. Пачатак мітынгу ў 14.30


14.10
Паводле Анатоля Шумчанкі, у маршы прадпрымальнікаў бяруць удзел каля 5 тысяч чалавек. Радыё Свабода ён заявіў, што гэта афіцыйна дазволенае мірнае шэсьце. Ісьці на канфрантацыю з уладамі ўдзельнікі не зьбіраюцца. Але Шумчанка спадзяецца, што голас прадпрымальнікаў будзе пачуты.


13.55
Калёна наблізілася да ўнівэрсаму “Рыга”. Мітынгоўцаў вітаюць сыгналамі аўтакіроўцы. Прадпрымальнікаў на адлегласьці суправаджаюць міліцыянты ў цывільным і апэратары МУС. Супрацоўнікі ДАІ назіраюць, каб удзельнікі шэсьця не выходзілі на праезную частку.


13.50
Шэсьце працягваецца па вуліцы Сурганава. У калёне чуюцца лёзунгі: “Далоў бюракратаў!”, “Свабоду прадпрымальніцтву”, “Ра-бо-ту!”







13.40
Сярод удзельнікаў акцыі заўважаныя грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык, актывіст АГП Міхась Пашкевіч. Нагадаем, што сябры “Пэрспэктывы” заклікалі апазыцыйных палітыкаў ня браць удзелу ў акцыі, паколькі патрабаваньні мітынгоўцаў да ўладаў – выключна эканамічныя.


13.30
Сябры рады “Пэрспэктывы” паведамілі, што ў калёне крочыць прыкладна 1 тысяча чалавек. Яны кажуць, што вырабілі для маршу 2 тысячы сьцяжкоў, палову зь якіх ўжо раздалі.


Алесь Таўстыка

13.25
Калёна пачала рух. Прыхільнікі адного зь лідэраў аб'яднаньня "За свабоднае прадпрымальніцтва" Алеся Таўстыкі засталіся. Яны заяўляюць, што трэба ісьці не на Бангалор, а да Адміністрацыі прэзыдэнта.




Марш прадпрымальнікаў


13.20
Выступаючы перад удзельнікамі шэсьця, Шумчанка запэўніў, што акцыя будзе мірнай. Ён заклікаў усіх рухацца па ходніках. У руках Шумчанка трымае вялікі сьцяг з надпісам “Марш прадпрымальнікаў”. Ён кажа, што гэта арыенцір.


Анатоль Шумчанка
13.15
Паміж адным зь лідэраў прадпрымальнікаў Алесем Таўстыкам і кіраўніком “Перспэктывы” Анатолем Шумчанкам адбыўся канфлікт. Таўстыка заклікаў не ісьці на плошчу Бангалор, “дзе выгульваюць сабак”. Унутраная ахова мітынгу запатрабавала ад Таўстыкі спыніць прамовы і запатрабавала адмовіцца ад правакацыяў. У адказ Таўстыка пачаў скандаваць “Жыве Беларусь”.


13.10
Анатоль Шумчанка: на пляцоўцы каля Нацыянальнай акадэміі навук сабраліся блізу тысячы прадпрымальнікаў. На прыступках стаяць людзі зь лёзунгамі “Новыя ўмовы працы для ІП – “варты” ўнёсак у сусьветны крызіс”, “Задушы тысячы, каб квітнелі адзінкі”. Удзельнікі вырашылі крыху пачакаць, каб падцягнуліся тыя, хто спазьніўся да 13-й гадзіны.





13.05
Адзін з арганізатараў акцыі Анатоль Шумчанка паведаміў, што на шэсьце ўжо сабраліся прыкладна 500 чалавек.


12.50
На месцы збору – прыкладна 300 чалавек. Прыехалі прадпрымальнікі з Магілёва і Слуцку. Дзяжурыць адна машына ДАІ. Міліцыянты здымаюць удзельнікаў акцыі на відэа.

Інтэрвію прадпрымальніцы Ірыны зь Берасьця


12.43 Прадпрымальнікаў не пускаюць у Менск

У Сьветлагорску дзяржаўтаінспэктары ня выпусьцілі ў Менск два аўтобусы, замоўленыя прадпрымальнікамі.


12.20
На пляцоўцы ля Акадэміі навук пачалі зьбірацца ўдзельнікі маршу. Іх некалькі дзясяткаў. Тут знаходзіцца лідэр “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка. Арганізатары даставілі на месца збору мэгафоны і плякаты. Некаторыя зь іх: “Прэзыдэнт, чаму блізкія сваякі могуць працаваць у ІП, а іншыя – не?”, “Лібэралізацыя бізнэсу – шлях да выжываньня краіны”, “Бізнэс жыве насуперак ураду”, “Нашыя абавязкі роўныя нашым правам?!”, “Мы стаміліся працаваць, хочам зарабляць”, "Даеш спакойную пяцігодку для бізнэсу”.

Слонімскія прадпрымальнікі паверылі чуткам

Слонімскіх прадпрымальнікаў увялі ў зман, нібы ў сувязі з адменай указу № 285 акцыя ў Менску не адбудзецца. А гарадзенскія прафсаюзьнікі ўпэўненыя, што ўказ абавязкова адменяць.

***

Мілінкевіч: “Мы мусім працаваць з прадпрымальнікамі”

Лідэр стваранага руху “За свабоду”, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч, наведаўшы Гомель, раіў палітычным актывістам не пакідаць без увагі асяродку прадпрымальнікаў.

***

“Пэрспэктыва”: апазыцыю просім устрымацца

Напярэдадні Маршу прадпрымальнікаў чальцы аб’яднаньня дробных бізнэсоўцаў “Пэрспэктыва” распаўсюдзілі зварот. Яны тлумачаць, што ладзяць акцыю пратэсту, бо “ўлада так і не знайшла ў сабе сілы падпісаць закон, які дазваляе працаваць прадпрымальнікам на ранейшых умовах”.

“Наша мэта — данесьці да ўладаў рэспублікі і грамадзянаў катастрафічнасьць нашага стану і запатрабаваць захаваньня ранейшых умоваў працы для індывідуальных прадпрымальнікаў. Пасьля Новага году сотні тысяч прадпрымальнікаў стануць беспрацоўнымі альбо апынуцца на мяжы банкруцтва з-за новых умоваў нашай дзейнасьці”, — напісана ў заяве.

“Наша прынцыповая пазыцыя: шэсьце і мітынг прадпрымальнікаў і чальцоў іхных сем’яў павінны прайсьці выключна пад эканамічнымі лёзунгамі. Мы хочам, каб ніводзін закон пра захаваньне грамадзкага парадку, ніводная пастанова не аказаліся парушаныя ўдзельнікамі нашай акцыі і гледачамі”.

“У зьвязку з гэтым мы просім маладых актывістаў палітычнай апазыцыі (…) устрымацца ў часе нашай акцыі ад любых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак”, — гаворыцца ў дакумэнце.

***

M.Чарнавус: “Тупат ног праблемы не вырашыць”

“Як мінімум восем разоў я ўдзельнічаў у акцыях пратэсту апазыцыі, канчатковым пунктам якіх была плошча Бангалор. І цяпер перакананы, што праз тупат ног прадпрымальнікаў у гэты раз нічога нельга вырашыць.”

***

ДАІ перапісвае бізнэсоўцаў


На выезьдзе з Рэчыцы супрацоўнікі мясцовай ДАІ спынілі аўтамашыну актывіста руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алега Шабетніка.

***

У страйкоўцаў перапісваюць пашпартныя дадзеныя

Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (афіцыйна зарэгістраванае ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў заявіў “Свабодзе”, што практычна ўсе рэгіянальныя арганізацыі ў Беларусі падтрымаюць Марш прадпрымальнікаў у Менску.


Ад Новага году індывідуальным прадпрымальнікам будзе неабходна мець поўны камплект дакумэнтаў на ўвезены тавар і плаціць з гэтага тавару 18-працэнтны падатак.

1 студзеня спыняецца дзеяньне пункта ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 285 ад 18 чэрвеня 2005 году, які прадугледжвае выплату прадпрымальнікамі падатку на дададзеную вартасьць пры ўвозе тавараў з Расеі ў цьвёрдых сумах.


Шумчанка: ва ўраду яшчэ ёсьць шанец

“Калі будзе падпісаны дакумэнт, што для прадпрымальнікаў захоўваюцца ранейшыя ўмовы ўвозу тавараў з Расеі ў Беларусь, то мы маршу праводзіць ня будзем”.

***

Прадпрымальнікі цэлымі аўтобусамі зьбіраюцца на Менск

Да Маршу прадпрымальнікаў рыхтуюцца і на Гомельшчыне. Гандляры абураны ўвядзеньнем з 1 студзеня новага парадку ўвозу тавараў на тэрыторыю Беларусі. Яны лічаць, што ў новых умовах могуць наогул страціць свой бізнэс і застацца бяз сродкаў да існаваньня.

***

Прадпрымальнікі могуць спыніць выплату падаткаў

Прадпрымальнікі гатовыя перайсьці да новых сродкаў барацьбы за свае правы. У прыватнасьці, яны могуць спыніць выплату падаткаў, а таксама — арэнднай платы.

***

Ці пойдуць улады насустрач прад­прымальнікам?

Міністэрства эканомікі прапануе на год працягнуць для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготны рэжым увозу тавараў з Расеі, паведаміў намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур. Ці можна лічыць гэта саступкай з боку ўладаў прадпрымальніцкаму руху? Ці ёсьць ва ўрадзе пэўнасьць наконт таго, як далей можа існаваць малы бізнэс? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае юрыст, актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін.

***

Улады напалохаліся?


Міністэрства эканомікі прапануе на год падоўжыць для індывідуальных прадпрымальнікаў ільготны рэжым увозу тавараў з Расеі.

***

Чаму ўлады не баяцца беспрацоўя прадпрымальнікаў?

Прыкладна 100—120 тысяч беларускіх прадпрымальнікаў пасьля Новага году могуць стаць беспрацоўнымі.

***

Прадпрымальнікам дазволілі акцыю

Лідэр аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка атрымаў дазвол з Менгавыканкаму на правядзеньне маршу прадпрымальнікаў 15 сьнежня.

***

Прадпрымальнікі адгароджваюцца ад апазыцыі

Актывісты аб’яднаньня “Пэрспэктыва”, якія падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне Маршу прадпрымальнікаў 15 сьнежня, паведамілі, што гэта будзе акцыя выключна прадпрымальнікаў. Яны маюць намер зьвярнуцца да лідэраў палітычных партый з просьбай, каб у шэсьці ня ўдзельнічалі людзі з атрыбутыкай і плякатамі, не адпаведнымі мэтам вулічнай акцыі. Патрабаваньні прадпрымальнікаў носяць выключна эканамічны характар.

***

Замест распродажу прадпрымальнікі рыхтуюць марш

Ідзе падрыхтоўка да акцый пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. На 15 сьнежня ў Менску заплянаваныя шэсьце і мітынг супраць ініцыяваных урадам новых умоваў іх працы, якія ўводзяцца з новага году. Прадстаўнікі ўладаў заяўляюць, што саступак дробным бізнэсоўцам ня будзе.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG