Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"НН": праблема на няроўным месцы


Паведамленьне аб пераходзе “Нашай Нівы” на афіцыйны “наркамаўскі” правапіс, як і належала спадзявацца, выклікала жывую рэакцыю сярод той часткі інтэрнаўтаў, якім неабыякавы лёс беларушчыны.


Мне цалкам зразумелы асноўны матыў такога кроку — праз год увойдзе ў сілу новы закон аб правапісе, які выпіхне ўсе выданьні ў Беларусі зь ненарматыўным правапісам у гета нелегальшчыны або самвыдату. Ці варта рэдакцыі ахвяраваць толькі што набытым больш-менш нармальным жыцьцём выданьня дзеля вернасьці “тарашкевіцы”? Ня варта. Гэта той выпадак палітычнага канфармізму, які можна і трэба апраўдваць памкненьнем да захаваньня нечага большага. Паступаемся адным прынцыпам, каб абараніць іншыя, важнейшыя. Дай Божа, каб гэты канфармізм не ўвайшоў рэдакцыі ў звычку і не перакінуўся на зьмест “НН”.

У большасьці беларусаў алергія не на мяккі знак, але на беларускасьць як форму і сутнасьць існаваньня ў гэтым сьвеце.
Ды я думаю, што рэдакцыя зрабіла б нашмат больш разумна, калі б абмежавала апраўданьне свайго ўчынку да сьцьвярджэньня менавіта гэтай палітычна вымушанай неабходнасьцю, не стараючыся дачапляць да яго ідэалёгіі пра пабольшаньне кола чытачоў ці пра алергію на мяккі знак у большасьці беларусаў. У большасьці беларусаў алергія не на мяккі знак, але на беларускасьць як форму і сутнасьць існаваньня ў гэтым сьвеце. Алергія на мяккі знак ці, больш агульна, на клясычны правапіс — гэта толькі сымптом, а не прычына немачы.

Але я сёньня не пра гэта. Мне хочацца паспрачацца з тымі меркаваньнямі, якія сьцьвярджаюць, што беларускія правапісы могуць быць розныя (у тым ліку — і кірылічныя, і лацінскія), але ж мова ў нас — адна. А значыць, ня варта ствараць праблему на роўным месцы, бо яе па сутнасьці няма.

Рэч, аднак, у тым, што ў Беларусі маем розныя беларускія мовы (адны зь іх жывыя ці паўжывыя, а іншыя — дык даўно ўжо мёртвыя, але ўсё яшчэ ўпарта прэпаруюцца ў анатама-паталягічных аддзелах-кабінэтах гэтак званай “роднай мовы” ў школах). Трэба сабе ясна сказаць — беларуская мова выжыла не дзякуючы беларускай школе, дзе яе наогул ненавідзяць, як настаўнікі, так і вучні, але дзякуючы тым нешматлікім прыхільнікам тарашкевіцы, якія дыхнулі ў яе новае жыцьцё ў 1980-х у самвыдатах і на “нацыяналістычных” зборках з нагоды нейкага Купальля або іншага 25 Сакавіка.

Таму праблема правапісу ёсьць і яна застанецца. У беларускай сытуацыі “тарашкевіца” стала ня толькі новай, адсаветызаванай формай рэанімаванай беларускай мовы, але да значнай ступені — яе сутнасьцю. Разам з “тарашкевіцай” вярнуліся ў культурнае жыцьцё
Калі сказаць патасна, перафразуючы шаноўнага Валянціна Акудовіча, на гэтай клясычнай мове беларус мае шанец пагаварыць з сваім лёсам і нават сустрэць свой кон. А на наркамаўцы — усяго толькі пагаманіць з сваёй доляй.
шматлікія беларускія словы-выгнанцы, якім не было месца ў савецкай рэальнасьці і друку. Разам з “тарашкевіцай” зьявіліся ў беларускім пісьменстве тэмы, якія раней у ім не існавалі. Новае пакаленьне гарадзкіх беларусаў, якое не дало памерці мове, вучылася ёй менавіта ў клясычным выглядзе. І новая беларуская літаратура стваралася менавіта ў “тарашкевіцы”. У літаратуры ж нельга аддзяліць стыль ад зьместу.

Калі б гутарка ішла выключна пра камунікацыйна-інфармацыйную функцыю мовы, дык чорт з гэтай неэканамічнай “тарашкевіцай”: выкінуць фуру мяккіх знакаў з тэксту — гэта чысты эканамічны зыск, зь якога боку ні глядзі. Бяда, аднак, у тым, што камунікацыйна-інфармацыйная функцыя беларускай мовы для 99 працэнтаў беларусаў ня мае ніякага значэньня. Дарэмна рэдактары “НН” спадзяюцца, што ў іхнай “знаркамаванай” газэце беларусы пачнуць кагалам шукаць патрэбнай ім інфармацыі.

Затое ёсьць ужо ладны гурт беларусаў, для якога мова выконвае перш за ўсё эстэтычную функцыю. І яны звыкліся перш за ўсё да мовы ў клясычным афармленьні. Калі сказаць патасна, перафразуючы шаноўнага Валянціна Акудовіча, на гэтай клясычнай мове беларус мае шанец пагаварыць з сваім лёсам і нават сустрэць свой кон. А на наркамаўцы — усяго толькі пагаманіць з сваёй доляй.

Адсюль і горыч, і смутак тых, якія баяцца, што цяпер “НН” можа стаць газэтай, у якой, магчыма, будзе шмат займальнага і цікавага, але нічога для іх істотнага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG