Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Пажар на рэгенэратарным заводзе лякалізавалі


Пажар на рэгенэратарным заводзе ў Магілёве

Пажар на рэгенэратарным заводзе ў Магілёве

Пажар на тэрыторыі магілёўскага рэгенэратарнага заводу лякалізаваны, аднак некалькі пажарных разьлікаў працягваюць тушыць яго асобныя асяродкі, паведамілі ў гарадзкой управе надзвычайных сытуацыяў. Паводле пажарных, ахвяраў няма, прычыны высьвятляюцца.

“Як такі, пажар патушаны, але вядзецца разборка й праліўка месца пажару. Там вялікі аб’ём гумавага сьмецьця і глыбокае прагараньне”, — паведаміў дзяжурны ўправы.

Пажар на складзе гумавых адкідаў, аўтамабільных пакрышак і прадуктаў іх перапрацоўкі ўсчаўся каля дзесятай гадзіны раніцы. Полымя ахапіла спачатку пяцьдзясят квадратных мэтраў плошчы, а потым ажно тысячу мэтраў. Тушылі пажар чатырнаццаць пажарных разьлікаў і пажарны цягнік.

Густы чорны дымны шлейф ад пажару расьцягнуўся на некалькі кілямэтраў. Прысмак гарэлай гумы адчуваўся нават у цэнтры гораду — за тры-чатыры кілямэтры ад месца пажару. Вецер зносіў дым на жылыя кварталы раёну, які ў Магілёве завецца рабочым пасёлкам. Эколягі кажуць, што ў паветра выкінута багата шкодных рэчываў.
XS
SM
MD
LG