Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажар на&nbsp;менскім заводзе. Фота&shy;рэпартаж <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У Менску гарэў Холадакамбінат №2 па вуліцы Маякоўскага.


Як паведаміў Інтэрфаксу прэсавы сакратар управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Аляксандра Лапанік, «на рэзэрвавым корпусе загарэўся, дах, пажар моцны».

Лапанік патлумачыў, што ў гэтым корпусе праводзіўся рамонт. «Эвакуацыя людзей з найбліжэйшых будынкаў, найхутчэй, праводзіцца ня будзе», — паведаміў дзяжурны.

Пажар лякалізоўвалі каля дзясятка адзінак ратаўнічай тэхнікі, зьвестак пра пацярпелых няма.

Пажар усчаўся на неэкспюатаваным будынку, дзе праводзіўся рамонт даху. Прычынай сталася парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі падчас правядзеньня агнявых работ пры ўкладцы рубэроіду.

Агонь ахапіў плошчу каля 200 квадратных мэтраў на вышыні каля 20 мэтраў.

Яго гасілі з выкарыстаньнем дзевяці аўтацыстэрнаў, дзьвюх аўтадрабінаў, трох каленчатых пад’ёмнікаў семдзесят пажарных-ратаўнікоў, паведамляе БЕЛТА.







Менскі холадакамбінат №2 — найбуйнейшае ў краіне гандлёва-вытворчае прадпрыемства. Ягоныя структурныя падрязьдзяленьні: фабрыка марозіва, тэхналгягічны цэх, кампрэсарны цэх, цэх сухога лёду, вафельна-кандытарскі цэх, лябараторыя й участак па разьліве вады й напояў. Камбінат месьціцца на вуліцы Маякоўскага, 182, паведамляе БелаПАН.

XS
SM
MD
LG