Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабуля Тані Казыры: “Напэўна, сілай яе ўтрымліваюць”


Сёньня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі паступіла заява Надзеі Новік, бабулі і апякункі Тацяны Казыры. У заяве зьмяшчаецца просьба “зрабіць неабходныя захады дзеля хуткага вяртаньня Тані ў Беларусь”.


Надзея Пятроўна Новік пацьвердзіла Радыё Свабода, што напісала заяву ў МЗС.

“Ну, калі мне не даюць ніякай сувязі зь ёй, то, напэўна, сілай яе ўтрымліваюць. Я на аўтаадказьнік нагаворваю па 10 разоў на дзень. Я пратэлефаноўваю столькі грошай, што ў мяне пэнсіі ня хопіць расплаціцца. Шлю SMS, яны даходзяць, але ніхто ніякіх адказаў не дае. Гэта значыць, што яе сілай утрымліваюць. Калі я на аўтаадказьнік разоў 5—7 патэлефаную і пачынаю патрабаваць: “Дайце мне магчымасьць зьвязацца з Таняй! Ці ж вы яе любіце, калі не даяце нам сувязі?” Я датэлефанавалася ўчора ўначы, калі выпадкова яна апынулася адна ў гасьцінай ля тэлефону. Адзіная яе просьба: “Забярыце мяне дадому, мне не дазваляюць размаўляць. Хутчэй забярыце мяне дадому”. Я яшчэ запыталася: “З табой дрэнна абыходзяцца?” Яна адказала: “Не, да мяне ставяцца добра, але я хачу дадому”.

Бабуля Надзея Пятроўна кажа, што Таня — дзяўчынка надзвычай ласкавая, у яе шмат сяброў. І яна вельмі засумавала ў Амэрыцы, у яе ўжо пачаліся ледзьве не галюцынацыі: ёй падаецца, што насустрач ідуць знаёмыя, родныя... Бабуля Тацяны верыць, што прыёмныя амэрыканскія бацькі вельмі любяць дзяўчынку, добра да яе ставяцца і ня хочуць адпускаць. А Тацяна — яшчэ дзіця і вельмі сумуе ў чужой краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG