Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На барысаўскім заводзе — пяцідзённы выходны


Ад сёньня пяць дзён запар вымушаныя адпачываць рабочыя барысаўскага заводу “Аўтагідраўзмацняльнік”. Пра гэта паведаміў слухач “Свабоды” Міхаіл Казека:

Калі спыняецца КамАз ці ГАЗ, то і тут страчваюць працу.
“Спажыўцы прадукцыі з Расеі не разьлічваюцца. Яны выпрасілі ўмову, што будуць разьлічвацца цягам 60 дзён. Таму на заводзе цяпер вострая праблема з выплатай заробкаў. Няма грошай. Сёньня прадпрыемства ўжо не працуе. І людзі мусілі напісаць заявы на адпачынак”.

Леў Марголін
Сытуацыю ў Барысаве камэнтуе эканаміст Леў Марголін:

“У Барысаве два найбуйнейшыя прадпрыемствы — завод “Аўтагідраўзмацняльнік” і завод аўтатрактарнага электраабсталяваньня (БАТЭ). Калі Расея скарачае попыт, то і ўсё. Калі спыняецца КамАз, спыняецца ГАЗ, то і нашы заводы ня маюць што рабіць. Гэта такая ганебная монаэканоміка. А патрэбная дывэрсыфікацыя , каб з гэтым змагацца. Але гэта пытаньне не аднаго дня і нават не аднаго году”.

XS
SM
MD
LG