Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Сіліцкі: ЗША робяць інвэстыцыі ў будучыню Беларусі


Віталь Сіліцкі
Віталь Сіліцкі

“Што б вы параілі зрабіць новаму прэзыдэнту ЗША ў дачыненьні да Беларусі?” Палітоляг Віталь Сіліцкі лічыць, што магчымасьці дзеяньняў Злучаных Штатаў у Беларусі абмежаваныя:


“Але Амэрыка заняла пэўную нішу ў беларускім пытаньні. І мы бачым гэта ў падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасьці, беларускіх нацыянальных ініцыятываў, шмат якія выжываюць дзякуючы менавіта амэрыканскай падтрымцы.

Фактычна Злучаныя Штаты робяць вялікія інвэстыцыі ў будучыню Беларусі, якія мы сёньня яшчэ не да канца ацэньваем. І было б вельмі добра, калі б гэты курс, гэтая палітыка працягваліся ў адносінах да беларускага грамадзтва. Зь ім амэрыканцы робяць больш намаганьняў для ангажаваньня, чым тыя ж эўрапейцы”.

Спадар Сіліцкі тлумачыць, што ён мае на ўвазе пад “вялікімі інвэстыцыямі”:

“Ідзе размова і пра пэўныя адукацыйныя ініцыятывы, і пра культурніцкія праекты, і пра кантакты з беларускім грамадзтвам праз галаву беларускіх уладаў... Гэта трошкі іншы стыль паводзінаў параўнальна з эўрапейскім”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG