Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў і Лукашэнка абмяркоўваюць фінансавы крызіс


Сёньня ў Маскве праходзяць перамовы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева.


“Беларусі важнае бачаньне расейскім бокам наступстваў сусветнага фінансавага крызісу,” — заявіў Лукашэнка, бо “мы прывязаныя да Расеі з пункту гледжаньня эканомікі, фінансавай сыстэмы”. Паводле беларускага прэзыдэнта, “амаль палова золатавалютных запасаў у нас у расейскіх рублях”. Лукашэнка лічыць, што ў двухбаковых адносінах трэба даць людзям “нейкія пазытыўныя сыгналы”. “Мяркую, нам будзе што сказаць пасьля гэтай сустрэчы,” — заявіў беларускі кіраўнік.

У сваю чаргу, расейскі прэзыдэнт таксама адзначыў, што варта абмеркаваць сытуацыю, якая склалася на фінансавых рынках. Паводле Мядзьведзева, напярэдадні міжнароднага саміту дваццаткі, “хацелася б, каб мы з найбліжэйшымі партнэрамі, такімі як Беларусь, абавязкова абмеркавалі сумесную пазыцыю з гэтай нагоды”.



XS
SM
MD
LG