Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка ў Маскве сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым.


“Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць увесь комплекс двухбаковых адносін, пытаньні разьвіцьця беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў самых розных сфэрах, у тым ліку, палітычнай, эканамічнай і зьнешнепалітычнай", - паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.

Зьдзіўленьне выклікае тое, што гэтая сустрэча можа адбыцца ўсяго за тыдзень да прызначанага на 3 лістапада паседжаньня Найвышэйшай Рады “Саюзнай дзяржавы”.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG