Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На дзьвюх работах толькі 600 тысяч, хаця інстытут закончыў”


Сёньня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю жабрацтва. Ці існуе цяпер гэтая праблема ў Беларусі, наколькі яна надзённая? Вось што думаюць на гэты конт гарадзенскія мінакі.


Карэспандэнт: “На вуліцы я сустрэў Уладзіміра Ларына з Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Як Вам бачыцца: ці ёсьць у Беларусі беднасьць, жабрацтва, наколькі гэта актуальная для краіны праблема?”

Ларын: “Я ўбачыў, што горадзе многа бедных людзей, калі зьбіраў подпісы, хадзіў па кватэрах”.

Карэспандэнт: “Зьбіралі подпісы на апошніх выбарах?”

Ларын: “Так, на парлямэнцкіх выбарах. Я бачыў у дамах, у кватэрах тое, як яны жывуць, а жывуць бедна. Раніцай, калі выношу сьмецьце, бачу, што людзі корпаюцца ў сьметніцах, шукаюць ежу. За душу бярэ тое, што адбываецца ў нашай краіне, хаця па тэлевізары гавораць, што людзі жывуць у дастатку”.

Сталы спадар: “Усе бамжы паўміралі. А сам я вэтурач, “скаціна-доктар” праз крэсачку”.

Карэспандэнт: “Не, мяне перш цікавіць, што Вы думаеце пра бедных людзей, пра жабракоў?”

Сталы спадар: “Якая тут у нас зарплата? Я працую на дзьвюх работах, швачкай працую, вэтурач, і працую рэманцёрам. Там трыста тысяч і там трыста, шэсьцьсот. А што гэта шэсьцьсот? Сала каштавала шэсьць тысяч, стала дзе-сяць! Гэта ж каб так сала падаражэла! Дзесяць мільёнаў сабралі ўраджаю, праўда, ён гаварыў сам, наш спадар у карычневым гальштуку, што сем. Але што тут? Дзярмо! Каб хаця б семсот тысяч быў заробак. А я на дзьвюх работах раблю, а толькі шэсьцьсот атрымліваю, хаця інстытут закончыў. Гэта ўсё глупствы балбоча штосьці, а хто атрымлівае? КДБ і мянты, і Лукашэнка. І ўсё. Газэта ўчора выйшла. Лех Валэнса напісаў, што такое становішча ў Польшчы было ў 1985-м, а цяпер у Беларусі такое, разумееце? Я ня тое што нейкі “анцерэсант” ці што, але надакучыла гэта ўсё, заробку ў людзей няма”.

Карэспандэнт: “Наколькі сёньня актуальна праблема беднасці, жабрацтва?”

Спадар: “Даволі складанае пытаньне, што датычыць Беларусі, ня ведаю. Ня тое, каб даходы высокія, але пад’есьці хапае”.

Карэспандэнт: “А што думаюць жанчыны?”

Спадарыня:
“Ай, што жанчына думае? Для мяне, напрыклад, цяжка жыць: зарабляеш гэтыя грашы, выжываеш нейк. Я ня ведаю як там бамжам — лёгка ці не? Можа ім так лёгка жыць — што знайшоў, то пад’еў. А для мяне цяжка жыць, я не лічу, што вельмі добра жыву”.

Карэспандэнт:
“А колькі вы зарабляеце?”

Спадарыня:
“Чатырыста тысяч рублёў. І вельмі праца цяжкая. Я думаю, што кожны амаль так”.

Карэспандэнт: “Карацей, уся надзея на мужа?”

Спадарыня:
“Так, уся надзея на мужа, канечне”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG