Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валеры Буйвал: "Выбары не адбыліся, адбыўся іх байкот”


Сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валеры Буйвал перакананы: “Сёньня можна сказаць ужо з упэўненасьцю, што байкот выбарчага фарсу адбыўся.”


“Большасьць беларускіх грамадзянаў не пайшла на выбарчыя ўчасткі. Такія зьвесткі КХП-БНФ атрымлівае з выбарчых участкаў як сталіцы, так і шэрагу рэгіёнаў. Людзей, асабліва студэнтаў, некаторыя працоўныя калектывы адміністрацыя, дэканы заганялі на датэрміновае галасаваньне, а сёньня па ўсёй краіне назіраецца пустата на выбарчых участках. Прыходзяць адзінкі. Кур’ёзна нават назіраць, як міліцыя, аховы, сябры ўчастковых камісій сумуюць. Можна сказаць з упэўненасьцю, што выбары не адбыліся, адбыўся іх байкот”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG