Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 10 гадзін прагаласавала 29,9% выбарцаў. З улікам датэрміновых. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.


Яна заявіла, што ня лічыць працэнт людзей, якія прагаласавалі датэрмінова, высокім, і зазначыла, што фактаў, што гэта рабілася пад прымусам, не зафіксавана.

Паводле словаў Ярмошынай, на ўчастках акрэдытавана 21426 нацыянальных назіральнікаў, зь якіх 802 прадстаўляюць палітычныя партыі, у тым ліку КПБ – 479, Партыю парцы і справядлівасьці – 105. Каля 15 тысяч унутраных назіральнікаў акрэдытавана ад грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку 5000 – ад БРСМ.

Міжнародных назіральнікаў зарэгістравана 925.

На пытаньне, чаму апазыцыі няма ва ўчастковых камісіях, Ярмошына адказала:

“Ва ўчастковыя камісіі ўключалі найбольш паважаных і аўтарытэтных людзей, якія маюць высокае маральнае аблічча. Зразумела, што цяжка патрапіць у склад камісій беспрацоўным, людзям, якія маюць адміністратыўныя спагнаньні. Участковая камісія – гэта часовы працоўны калектыў, к якім людзі падбіраюцца, каб людзям у ім было камфортна”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG