Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Істоміна няма за што судзіць?


Юры Істомін справа

Юры Істомін справа

Сёньня кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін атрымаў паведамленьне з Наваградзкага раённага суду.


Папераў, каб прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасьці, аказалася недастаткова, і суд накіраваў яго справу назад у раённую пракуратуру. Разбор павінен быў адбыцца 9 верасьня, але цяпер яго адкладуць, напэўна, на час, калі скончацца выбары, мяркуе палітык.

Юры Істомін нагадаў, што зьбіраўся балятавацца ў Палату прадстаўнікоў у Наваградзкай акрузе. Аднак у апошні дзень здачы дакумэнтаў яго ў Наваградку затрымалі міліцыянты, і ён не пасьпеў заверыць подпісы выбаршчыкаў. Пазьней на яго склалі пратакол па абвінавачаньні ў дачаснай агітацыі за сябе яшчэ да рэгістрацыі кандыдатам. Спадар Істомін спаслаўся ў судзе на рашэньне Цэнтравыбаркаму па аналягічнай справе: улётка з плятформай Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, сканфіскаваная ў яго, не зьяўляецца агітацыйнай прадукцыяй, кажа ён.

XS
SM
MD
LG