Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Істомін з Гарадзенскай абласной кааліцыі АДС сёньня езьдзіў па выкліку ў Наваградзкую раённую пракуратуру.

Там на яго склалі адміністрацыйны пратакол “за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў незарэгістраваным кандыдатам” і ў чацьвер выклікаюць у наваградзкі суд.

Пратакол склала намесьнік раённага пракурора Цемірава.

Юры Істомін патлумачыў радыё Свабода, што яго выклікалі да наваградзкага пракурора для размовы наконт сытуацыі, што склалася паміж ім, як патэнцыйным кандыдатам на парлямэнцкіх выбарах, і наваградзкім райвыканкамам. Паколькі на сайтах зьявілася інфармацыя аб тым, што спадара Істоміна 18 жніўня ў Наваградку затрымалі міліцыянты, і ён ня здолеў заверыць і здаць у выканкам подпісы выбаршчыкаў, таму страціў магчымасьць балятавацца ў мясцовай акрузе. Тады ў яго канфіскавалі ўлёткі з плятформай АДС і “Народную Волю” зь яго інтэрвію.

Спадар Істомін узначальвае Гарадзенскую абласную арганізацыю Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
XS
SM
MD
LG