Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Друкары ў ролі цэнзараў


Трэці дзень апазыцыйная кандыдатка спрабуе дамагчыся, каб яе ўлётку прынялі да друку.



Спачатку абласная друкарня адмовілася друкаваць тэкст на “тарашкевіцы”, потым загадчыцу тэхналягічнага аддзелу Алену Бандарэнку не задаволіў зьмест улёткі — яна выказала сумнеў у сапраўднасьці пададзеных Тацянай Севярынец статыстычных зьвестак. Урэшце друкарня паслала ўлётку ў выбарчую камісію Віцебскай-Горкаўскай акругі № 17, дзе балятуецца Тацяна Севярынец, каб там вынесьлі канчатковы вэрдыкт: друкаваць улётку ў прапанаваным кандыдаткай выглядзе або змусіць яе нешта паправіць.

Спадарыня Севярынец мяняць зьмест улёткі катэгарычна нязгодная. Паводле яе, зьвесткі пра тое, што “30% беларусаў маюць алькагольную залежнасьць, на 1000 шлюбаў прыходзіцца 721 развод, Беларусь выйшла на першае ў сьвеце месца па колькасьці самагубстваў”, яна ўзяла з афіцыйных крыніц —матэрыялаў Міністэрства статыстыкі.

Самым абуральным яна лічыць тое, што Віцебская абласная друкарня ўзяла на сябе функцыі цэнзураваньня замест таго, каб выконваць свае абавязкі. Усе належныя паперы на аказаньне паслуг друку абодва бакі падпісалі, і цяпер Тацяна Севярынец мае намер скардзіцца ў Цэнтрвыбаркам на тое, што парушаюцца яе правы: і правы спажыўца, і правы палітычныя — на свабоду думкі й выказваньня.

XS
SM
MD
LG